Беларуская Служба

ЦВК палохае штрафам за фатаграфаванне выбарчага бюлетэня

15.01.2025 09:17
За гэта пагражае штраф у памеры да 15 базавых велічынь.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/ geralt

Сакратар ЦВК Алена Балдоўская растлумачыла журналістам, чаму забароненая здымка запоўненага бюлетэня.

«Цяпер у выбарчым заканадаўстве дакладна прапісана норма, якая вызначае забарону на фатаграфаванне або відэаздымку запоўненага бюлетэня і на вынас бюлетэня за межы памяшкання для галасавання. Такія дзеянні з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем і пацягнуць накладанне штрафу на фізічную асобу, на выбаршчыка ў памеры да 15 базавых велічынь (сёння — 630 рублёў), — адзначыла Алена Балдоўская.

— Забарона на фота– і відэаздымку запоўненага бюлетэня звязана з прынцыпам таямніцы галасавання. Калі грамадзянін выстаўляе на ўсеагульны агляд тое, як ён прагаласаваў у асноўны дзень выбараў, ён, па сутнасці, ажыццяўляе агітацыю. Агітацыя 26 студзеня забароненая».

Крыніца: Наша Ніва/БелТА

нг