Беларуская Служба

Еўрапарламент плануе прыняць рэзалюцыю па гэтак званых выбарах

19.01.2025 13:17
Чакаецца пазіцыя Еўрапарламента аб непрызнанні выбарамі таго фарсу, які арганізоўвае рэжым Лукашэнкі 26 студзеня, паведамляецца ў ТГ-канале Паўла Латушкі.
Павал Латушка і Дайнюс Жалімас фота: ТГ Паўла Латушкі

Падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з дэпутатам Еўрапейскага парламента ад Літвы Дайнюсам Жалімасам адбылося абмеркаванне падрыхтоўкі да прыняцця рэзалюцыі Еўрапарламента ў сувязі з «безвыбарамі» ў Беларусі, у якой, як чакаецца, будзе пазіцыя Еўрапарламента аб непрызнанні выбарамі таго фарсу, які арганізоўвае рэжым Лукашэнкі 26 студзеня, паведамляецца ў ТГ-канале Паўла Латушкі.

Плануецца, што галасаванне па праекце рэзалюцыі адбудзецца 22-23 студзеня 2025 года падчас пасяджэння Еўрапарламента ў Страсбургу.

Павел Латушка таксама адзначыў важнасць таго, каб у запланаванай рэзалюцыі знайшло адлюстраванне палажэнне аб значнасці выкарыстання механізмаў Міжнароднага крымінальнага суда для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці разам з заклікам да іншых дзяржаў-членаў ЕС далучыцца да звароту ўрада Літвы аб пачатку расследавання беларускай сітуацыі ў МУС.

ав