Беларуская Служба

Маці і цётку анархіста Францкевіча пачнуць судзіць 10 лютага

23.01.2025 12:33
Маці і цётку палітзняволенага Аляксандра Францкевіча пачнуць судзіць, сам Францкевіч асуджаны да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі.
    .
Таццянф Францкевіч і Наталля Лабацэвіч.Фота: Белсат

Сясцёр Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Жанчын затрымалі 19 ліпеня 2024 года ў Наваполацку. Пакуль невядома, што дакладна ім ставіцца ў віну, паведамляе ПЦ «Вясна».

Справу сясцёр будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе 10 лютага. Працэс будзе весці суддзя Галіна Бондал.

Таццяна Францкевіч — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Наталля Лабацэвіч — маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.

Аляксандр Францкевіч — асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», разам з ім судзілі праваабаронцу Марфу Рабкову і яшчэ дзевяць актывістаў. Аляксандра абвінавацілі па некалькіх артыкулах КК, у тым ліку — аб арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім (артыкул 361-1 КК).

вх