Беларуская Служба

У трох абласцях Беларусі ўвялі збор за перасячэнне мяжы на аўтамабілі

01.02.2025 13:41
Збор за перасячэнне мяжы на аўтатранспарце ўводзяць з 1 лютага ў трох абласцях Беларусі – Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай.
.
.gpk.gpv.by

Стаўка збору складае адну базавую велічыню – 42 рублі, за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасці пасажыраў.

Прадугледжаныя некаторыя выключэнні, піша Белта. Ад збору ў Брэсцкай вобласці вызваляюцца тыя, хто перасякае мяжу з прычыны пахавання чальцоў сям'і і блізкіх, іншаземцы, якія адпачывалі ў беларускіх санаторыях, дэпартаваныя, а таксама беларусы, якіх афіцыйна накіравалі за мяжу па медыцынскую дапамогу і госці «Славянскага базару ў Віцебску».

У Віцебскай вобласці ад выплаты збору вызваляюцца таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў Беларусі, якія перасякаюць мяжу па службовых абавязках, іншаземцы, якія прыбылі ў Беларусь па запрашэнні дзяржорганаў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў. Падобныя правілы ўведзеныя і ў Гродзенскай вобласці.

Для вызвалення ад аплаты збору трэба мець неабходныя дакументы.

вх