Буйніцкаve інкрымінаваная ч. 2 арт 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры).
Як паведамляе hrodna.life, ТАА «Форт», у якім Буйніцкі адзін з саўладальнікаў, валодае будынкам на Будзёнага, 48а, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Польшчы. Сам 72-гадовы Буйніцкі з 1999 года жыве ў Беластоку.
Як стала вядома MOST, астатнія ўласнікі будынка таксама фізічныя асобы, грамадзяне Польшчы. Лёс будынка ўласнікі абмяркоўвалі па лініі МЗС Польшчы яшчэ ў ліпені 2024 года. Ужо тады ім было вядома пра арышт. Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, кажа, што ўласнікі ўважаюць такія дзеянні незаконнымі, бо «паводле міжнародных дамоў нельга арыштаваць будынак, дзе знаходзіцца генконсульства».
У 1990-я мужчына быў намеснікам старшыні Саюза палякаў на Беларусі. Эміграваў у Польшчу з палітычных прычын, атрымаў польскае грамадзянства. Пры гэтым праз фірму «Форт» працягваў валодаць офісным будынкам на Будзёнага, 48А. Дзякуючы гэтаму, будынак быў ледзь не адзіным месцам у Гродне, дзе маглі здымаць офісы палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, якім з палітычных прычын адмаўлялі ў арэндзе ў іншых месцах.
Практыка спецвытворчасці ў Беларусі — гэта суды супраць палітэмігрантаў без іх прысутнасці, так званыя завочныя суды.
вх