BYSOL запусціў гарачую лінію з-за ўзлому бота «Беларускага Гаюна». «Калі сённяшні ўзлом чат-бота «Беларускага Гаюна» датычны вашай бяспекі, звяртайцеся па кансультацыю/эвакуацыю на гарачую лінію BYSOL — @help_bysol», — напісаў кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.
Гарачую лінію BYSOL запусціў яшчэ 24 лютага 2022 года. Цяпер яны нагадваюць, што туды можна звяртацца і па прычыне ўзлому доступу да бота.
Пра ўзлом бота «Беларускага Гаюна» стала вядома сёння. Кіраўнік праекта Антон Матолька не выключыў, што магла быць выгружаная ўся гісторыя маніторынгавага чата.
«Пасля ўваходу ў чат сёння ноччу была зробленая выгрузка гісторыі чата. Мы не ведаем, ці паспелі яны выгрузіць фота і відэа, але лепш прытрымлівацца горшага сцэнару», — напісаў Матолька.
вс