Беларуская Служба

Мінпрацы прапануе сацыяльныя выплаты, калі яны паедуць жыць і працаваць у вёску

06.02.2025 13:40
Міністэрства працы і сацыяльнай аховы прыняло пастанову, згодна якой беспрацоўныя беларусы, якія пераязджаюць у вёску, могуць атрымаць сацыяльныя выплаты.
zdj.
zdj.Polskie Radio/Jolanta Śmiałowska

Фінансавая падтрымка аказваецца ў памеры дзевяціразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, што дзейнічае на дату працаўладкавання. З 1 лютага 2025 года гэта 4 028,76 беларускіх рублёў (каля 1 140 еўра).

Каб удзельнічаць у гэтай праграме, трэба мець трохбаковую дамову паміж органам сацыяльнай абароны, беспрацоўным і наймальнікам аб перасяленні беспрацоўнага і членаў яго сям'і ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць.

Пасля выплаты грошай будуць кантраляваць, як чалавек выконвае свае «дамоўленыя абавязальніцтвы».

Мяркуецца, што гэта паўплывае на рашэнне людзей пераехаць жыць у вёску.

вх