Адзначаецца, што беларускі бок праінфармаваны аб гэтым рашэнні.
Удакладняецца, што з 1 красавіка 2025 года спыніць дзейнічаць палажэнне, якое тычыцца падаткаў на прыбытак кампаній і іншых падаткаў, з 6 красавіка — падаходнага падатку і падатку на прырост капіталу.
Падкрэсліваецца, што рашэнне было прынятае ў адказ на дзеянні Беларусі.
7 сакавіка 2024 года Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову № 164 «Аб пытаннях падаткаабкладання», якая ў тым ліку прыпыніла да канца 2026 года «выкананне палажэнняў міжнародных пагадненняў аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання» адносна 27 краін Захаду, у тым ліку Вялікабрытаніі (адпаведны пункт).
Дакумент часова спыніў дзеянне арт. 10 пагаднення — аб дывідэндах, арт. 11 — аб працэнтах, а таксама арт. 13 — аб даходах ад адчужэння маёмасці.
pozirk.online/вх