Беларуская Служба

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з'ехала з Беларусі

06.02.2025 15:22
Паліна Шарэнда-Панасюк хутка сустрэнецца з сям'ёй, паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
 -.
Паліна Шарэнда-Панасюк.Фота: Spring96.org

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з'ехала з Беларусі. Пра гэта ў Facebook паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі ў пачатку 2021 года і з таго часу знаходзілася за кратам,  першапачаткова жанчына была асуджаная на два з паловай гады, потым ёй двойчы дадавалі па году калоніі. За час зняволення ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт.

На волі жанчыну чакалі двое сыноў — Славамір і Стах.

Падчас следства і ў судзе Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася даваць паказанні, а таксама падкрэсліла, што не прызнае суд: «Палітычныя рэпрэсіі нічога агульнага з судом не маюць».

Паліна выйшла з-за кратаў 1 лютага.

вх