Яго справу пачынаюць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацэр.
Нагадаем, пра затрыманне Ігара Ільяша стала вядома 22 кастрычніка. Праўладныя тэлеграм-каналы пісалі, што Ільяш займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням» — даваў інтэрв'ю незалежным СМІ, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных разведак» — даваў каментары ўкраінскім выданням.
Жонка Ігара — палітзняволеная журналістка Кацярына Бахвалава.
Вясна/ав