Беларуская Служба

Колькасць банкруцтваў у Беларусі за год вырасла на 41%

21.02.2025 15:44
Больш за палову спраў аб банкруцтве (58%) адкрываюцца судамі па ініцыятыве дзяржаўных органаў на стадыі, калі ў даўжніка ўжо адсутнічае маёмасць.
        41
Колькасць банкруцтваў у Беларусі за год вырасла на 41% Фота: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

За 2024 год эканамічныя суды Беларусі распачалі 1258 спраў аб неправаздольнасці і банкруцтве. Гэтая лічба на 41% больш, чым у папярэднім годзе. Такую статыстыку агучыў дырэктар Дэпартаменту санацыі і банкруцтва Міністэрства эканомікі Юры Тараканаў, якога цытуе svaboda.org.

Паводле яго, праблема ў тым, што больш за палову спраў аб банкруцтве (58%) адкрываюцца судамі па ініцыятыве дзяржаўных органаў на стадыі, калі ў даўжніка ўжо адсутнічае маёмасць.

Таму ў Міністэрстве эканомікі лічаць, што дзяржаўным органам трэба даць права прымаць рашэнні аб прызнанні такіх даўгоў безнадзейнымі і спісанні іх па падставах, не звязаных з банкруцтвам.

Цяпер Дэпартамент санацыі і банкруцтва абмяркоўвае гэтае пытанне з Міністэрствам падаткаў і збораў, Міністэрствам працы і Вярхоўным судом. Магчыма, неўзабаве зменіцца заканадаўства ў гэтай сферы.

эж