Беларуская Служба

З 2024 году ў Беларусі ініцыявалі абмежаванне працы 84 сайтаў

26.02.2025 15:02
З пачатку 2024 года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ініцыявала абмежаванне доступу да 84 інтэрнэт-рэсурсаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства. Падобныя захады ў МАРГ прынялі за «неналежную рэкламу» на замежных інтэрнэт-рэсурсах.

Сярод найбольш распаўсюджаных парушэнняў ведамства назвала рэкламу «цудадзейных» прэпаратаў, якія насамрэч не з'яўляюцца лекамі, незаконнае выкарыстанне дзяржаўнай сімболікі Беларусі і ўвядзенне ў зман карыстальнікаў з мэтай вымантачвання персанальных звестак.

У апошнім выпадку маюцца на ўвазе фішынгавыя сайты, якія імітуюць рэсурсы вядомых беларускіх банкаў, паштовых аператараў і гэтак далей, адзначае «Медиазона».

Свабода/ав