Беларуская Служба

Асноўнай прычынай падзення экспарту Беларусі стала зніжэнне паставак у краіны па-за СНД — ЕАБР

10.03.2025 12:01
Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі «пашырыўся да 0,5 млрд долараў супраць 0,1 млрд долараў годам раней», адзначылі аналітыкі ЕАБР.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Pixabay License

Асноўнай прычынай зніжэння беларускага экспарту на 11,5% ў студзені 2025 года ў параўнанні з першым месяцам мінулага года стала скарачэнне экспарту ў краіны па-за Садружнасцю Незалежных Дзяржаў на 21,3%, вынікае са штотыднёвага макраагляду Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), паведамляе «Позірк».



Пры гэтым экспарт у краіны СНД — «ключавы рынак збыту» — зменшыўся на 6,2% у гадавым вылічэнні «праз рост канкурэнцыі і зніжэнне попыту на фоне высокіх працэнтных ставак у Расіі».

Беларускі імпарт вырас у студзені на 1% «дзякуючы павелічэнню ўнутранага попыту», у выніку дэфіцыт знешняга гандлю таварамі «пашырыўся да 0,5 млрд долараў супраць 0,1 млрд долараў годам раней», адзначылі аналітыкі ЕАБР.

Профільная міжведамасная рабочая група па выніках пасяджэння, якое прайшло 28 студзеня пад старшынствам амбасадара Беларусі ў РФ Аляксандра Рагожніка, канстатавала «крытычна нізкі ўзровень» чаканых у 2025 годзе «паказчыкаў экспарту ў Расійскую Федэрацыю». Калі чаканне апраўдаецца, а тэмпы зніжэння экспарту ў краіны па-за СНД захаваюцца на высокім узроўні, агульнае падзенне беларускага экспарту ў 2025 годзе можа стаць істотным.

аз

Рынак жылля: што адбывалася зімой з кватэрамі ў Мінску і абласных цэнтрах?

08.03.2025 17:09
Мінулыя тры месяцы паказалі, што цікавасць да нбыцця жылля захоўваецца, асабліва ў буйных гарадах.