Спіс кніг, забароненых для распаўсюду ў Беларусі, быў папоўнены 27 новымі найменнямі, так вырашылі ў Міністэрстве інфармацыі.
У гэты спіс дадалі, напрыклад, фантастычны раман Дэвіда Мітчэла «Воблачны атлас», гэтая кніга ўвайшла ў шорт-ліст Букераўскай прэміі, а фільм, зняты паводле рамана, паказвалі ў беларускіх кінатэатрах у 2013 годзе.
Спіс таксама папоўнілі кнігай амерыкана-брытанска-польскай журналісткі і пісьменніцы, публіцысткі Эн Аплбаўм «Жалезная заслона. Падаўленне Усходняй Еўропы (1946-1956)».
У спіс забароненых у Беларусі кніг, напрыклад, уваходзяць раман «Калыханка» Чака Паланіка, «Нарысы гісторыі Беларусі (1795 – 2002)» вядомага ў Беларусі гісторыка Захара Шыбекі.
У Мінінфармацыі пагражаюць спыняць тэрмін дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці распаўсюджвальніка друкаванай пардукцыі, калі будуць выяўленыя кнігі з забароненага спісу.
вх