Беларуская Служба

Як па колькасці шлюбаў, так і па колькасці разводаў у Беларусі лідзіруе тая ж самая вобласць

08.04.2025 14:30
Колькасць шлюбаў заключаных у Беларусі за апошнія пяць гадоў зменшылася на 26,3%, разводаў - вырасла на 1,1%
.    .
Развод. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Tumisu/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2024 годзе ў Беларусі было заключана 46 242 шлюбы - на 26,3% менш, чым паводле вынікаў 2019 года, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.



Агульная колькасць разводаў за пяць гадоў павялічылася на 1,1%, то бок з 34 470 да 34 866.

У абодвух выпадках на першым месцы была Мінская вобласць, дзе колькасць шлюбаў за гэты перыяд знізілася на 30,2% (з 8 937 да 6 420), разводаў - вырасла на 9,9% (з 5 043 да 5 541).

Паводле колькасці шлюбаў лепш за ўсё - адносна іншых рэгіёнаў - сітуацыя выглядала ў Мінску, дзе фіксавалася зніжэнне на 23,8% (з 15.208 да 11.589), а  разводаў - у Магілёўскай вобласці, дзе зафіксаванае зніжэнне на 0,7% (з 4.054 да 4.026).

аз