Беларуская Служба

Стала вядомая прычына хвалі ператрусаў у агенцтвах нерухомасці

09.04.2025 16:30
8 красавіка сілавікі правялі рэйды па агенцтвах нерухомасці па ўсёй краіне.
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/CC7

Стала вядомая прычына хвалі ператрусаў у агенцтвах нерухомасці. У аўторак сілавікі прыйшлі ў кампаніі па ўсёй краіне. Яны зацікавіліся агенцтвамі нерухомасці па ўсёй краіне пасля праверкі гадавой фінансавай справаздачнасці, паведамляе «Наша ніва».    

Магчыма, кіраўнікоў кампаній падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў, атрыманні грошай «па-за касай» і выплаце заробкаў у канвертах, паведаміла экспертка па нерухомасці Наталля Літоўская са спасылкай на крыніцы. 

Нагадаем, 8 красавіка сілавікі правялі рэйды па агенцтвах нерухомасці па ўсёй краіне. Некаторых кіраўнікоў затрымалі.

вс