Беларуская Служба

СПА Беларусі з пачатку года знішчыла 18 ударных БПЛА

14.04.2025 08:33
Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ заявіў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук'яновіч
 .
Калаж УНІАН. Фота: ua.depositphotos.com

СПА Беларусі з пачатку года знішчыла 18 беспілотнікаў самалётнага тыпу. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ заявіў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук'яновіч.

«Мы зафіксавалі 128 парушэнняў дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы. У нас баявое прымяненне 23 разы: нашы дзяжурныя сілы знішчылі 18 беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу», - сказаў Андрэй Лук'яновіч.

Лук'янавіч не ўдакладніў, хто атакаваў тэрыторыю Беларусі беспілотнікамі.

reform.news/эж