Беларуская Служба

Беларусь павялічвае экспарт угнаенняў у ЕС. Перад усім у Польшчу 

14.04.2025 11:51
Асноўны партнёр Беларусі — Польшча, за кошт якой і адбыўся рост. У 2024 годзе пакупнікі ў Польшчы купілі беларускіх угнаенняў на 73,6 млн еўра (у 2023 годзе было 23,2 млн еўра).
.
Беларуськалій.minskpromstroy.by

Беларусь павялічыла экспарт угнаенняў у ЕС у 2024 годзе ў 2,6 разу. Аднак зарабляць атрымліваецца ўсё яшчэ нашмат менш, чым да санкцый, — паведамляе тэлеканал «Белсат»

Паводле Еўрастату, усяго Беларусь прадала ў 2024 годзе ўгнаенняў у ЕС на 80,3 млн еўра. Гэта ў 2,6 разу больш, чым у 2023 годзе. Тады было паставак на 29,7 млн еўра. Толькі за студзень угнаенняў было прададзена на 6 млн еўра.

Асноўны партнёр Беларусі — Польшча, за кошт якой і адбыўся рост. У 2024 годзе пакупнікі ў Польшчы купілі беларускіх угнаенняў на 73,6 млн еўра (у 2023 годзе было 23,2 млн еўра).

Аднак агульныя продажы ўгнаенняў у ЕС летась былі ў разы меншыя, чым у 2020–2023 гадах. Для параўнання, у 2021 годзе Беларусь паставіла ў ЕС угнаенняў на 465 млн еўра.

эж