Паводле апошніх звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, палова працаўнікоў польскай гаспадаркі ў кастрычніку 2024 года зарабляла, як мінімум, 1 644 еўра (6 856 злотых), а другая - не больш, чым згаданая сума. Гэта, так званая, медыяна, якая лепш адлюстроўвае размеркаванне заробкаў, чым сярэдняя арыфметычная. Гэта паказвае, што адносна невялікая група супрацоўнікаў у Польшчы сапраўды атрымлівае сярэдні заробак, звяртае ўвагу Business Insider Polska.
Між тым, медыяна паказвае адрозненні ў зарплаце ў залежнасці ад полу - для мужчын згаданы паказчык складаў больш за 1 685 еўра (7 029 злотых) і быў на амаль 79 еўра вышэйшы, чым у выпадку жанчын. Медыяна заробкаў для мужчын была на 2,5 працэнта вышэйшая за сярэдні заробак у цэлым, а для жанчын - на 2,3 працэнта ніжэйшая.
Гендарныя адрозненні ў заробках бачныя таксама ў сярэдняй зарплаце – у кастрычніку сярэдні заробак жанчын быў на больш за 144,5 еўра (603 злотыя) меншы, чым у мужчын.
Калі гаворка ідзе пра ўзрост супрацоўнікаў, то найбольшая медыяна заробкаў была зафіксавана ва ўзроставай групе 35-44 гады і склала 1 717 еўра (7 160 злотых). У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра залежнасці ад віду гаспадарчай дзейнасці, то найбольшая медыяна ў кастрычніку 2024 года фіксавалася катэгорыі: «інфармацыя і камунікацыя», дзе яна склала амаль 2 638 еўра (11 тысяч злотых).
аз