Беларуская Служба

Анджэй Пачобут сустракае пяты дзень нараджэння за кратамі 

16.04.2025 14:03
Польшча дабіваецца вызвалення Анджэя Пачобута, аказваючы ціск на рэжым Лукашэнкі.
Andrzej Poczobut
Andrzej PoczobutCCTV/kadr z wideo

Журналісту польскага выдання Gazeta Wyborcza і дзеячу польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту спаўняецца 52 гады. Гэта ўжо пяты дзень нараджэння, які Пачобут сустракае ў зняволенні, піша mostmedia.io.

Польшча дабіваецца вызвалення Анджэя Пачобута, аказваючы ціск на рэжым Лукашэнкі. Гэта, напрыклад, адна з умоў адкрыцця памежнага пераходу «Баброўнікі», які быў закрыты на наступны дзень пасля выраку журналісту, аднаму з лідараў польскай меншасці ў Беларусі. 

У студзені 2025 года Лукашэнка заяўляў, што Польшча нібыта «адмовілася ад Пачобута». У лютым міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пераконваў, што абмяркоўваў справу Анджэя Пачобута з прадстаўнікамі ЗША падчас візіту ў Вашынгтон.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў сваім доме ў Гродне пасля ператрусу. З таго часу ён застаецца ў турме.

эж