Беларуская Служба

Дзяржава левага права – як у Беларусі хаваюць палітычныя прысуды

17.04.2025 14:01
З Нацыянальнага прававога партала pravo.by знікла база судовых пастаноў, у якіх публікаваліся прысуды па адміністрацыйных справах.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: Белта

На пачатку красавіка незалежныя беларускія журналісты заўважылі, што на сайце Вярхоўнага суда Беларусі амаль месяц не публікаваўся расклад пасяджэнняў. Так што ніхто ўжо не ведае, каго і за што судзяць у Беларусі. Спачатку гэта тлумачылася нарматыўнымі работамі, пакуль раптам не патлумачылі, што гэтыя работы носяць пастаянны характар.

Пра гэта паведаміў не хто іншы, як першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч. Гэта значыць ні больш, ні менш, як тое, што ў Беларусі ўжо ніколі не будзе вядома, каго, калі і па якім артыкуле будуць судзіць.

Феміда цяпер не толькі сляпая, але і глухая і бяззубая.

Больш падрабязна і афіцыйна гэта гучыць так, як напісаў Валерый Калінковіч у афіцыйным адказе журналістам выдання «Бюро» на просьбу патлумачыць гэтае пытанне:

«Дата заканчэння працы над графікам судовых пасяджэнняў на дадзены момант не прызначаная». Ён дадаў, што «карыстальнікі будуць праінфармаваныя аб аднаўленні гэтай паслугі». Магчыма, гэта і не выклікала б залішняй цікавасці, калі б не было відавочна, што многія такія справы тычацца людзей, якія пераследуюцца дзяржавай па чыста палітычных матывах.

Акрамя раскладу судовых пасяджэнняў, з сайта Вярхоўнага суда таксама знік раздзел, прысвечаны «спецвытворчасцям» (г.зн. завочным працэсам у дачыненні да апазіцыянераў).

Яшчэ раней з Нацыянальнага прававога партала (то бок pravo.by) знікла база судовых пастаноў, у якіх публікаваліся прысуды па адміністрацыйных справах. У афіцыйным адказе Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі гаворыцца, што гаворка ідзе пра аптымізацыю, а менавіта:

«У рамках рэканструкцыі «Банку судовых пастаноў» праведзены работы па аптымізацыі рэсурсаў і інфармацыйнага напаўнення» — сказана ў адказе на запыт.

Няма інфармацыі - няма праблем. Адным словам, аптымальны варыянт.

А пачыналася ўсё зусім нявінна: Вярхоўны суд Беларусі абмежаваў доступ да базы судовых рашэнняў, дзе былі публікаваныя судовыя вердыкты па эканамічных справах. Але як бачна цяпер – апетыт аслепленай і аглухлай Феміды беларускага рэжыму расце па меры паядання суграмадзян.

З Беларусі для Польскага радыё – Ян Кшыштаф Міхаляк

Забараняецца біць міністраў па галаве

07.03.2025 12:32
Лукашэнка паклікаў новы ўрад, але без галавы, з двума нябітымі міністрамі.

Лукашэнка стварае клуб дробных дыктатараў - каментар (ФОТА)

15.03.2025 06:03
Нацыянальная армія Лівіі на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла, што ў Беларусі праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі салдаты, верныя генералу Хафтару, які кантралюе частку тэрыторыі Лівіі. Гэтым фактам улады ў Мінску не надта жадалі хваліцца – афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не давалі, але малако ўсё роўна пралілося.

Варажба на Лукашэнку – навошта Пуцін выклікаў у Маскву свайго падначаленага?

18.03.2025 12:50
Візіты Лукашэнкі ў Маскву, якіх апошнім часам стала шмат, звычайна дзеляць на два тыпы — ціхія і гучныя.

Як у Беларусі у Dota гулялі

26.03.2025 18:51
Абсурдную заяву падхапіла беларускае незалежнае выданне «Люстэрка», стварыўшы тым самым шмат клопатаў уладам.

Хто ў савецкім войску служыў, той у цырку не смяецца. Падрыхтоўка беларускіх вайскоўцаў

02.04.2025 20:19
Прымяраем на сябе мундзір дэсантоўца войск Лукашэнкі.