Беларускі стэндапер Слава Камісаранка разам са сваім калегам-украінцам Дзмітрыем Раманавым пазбаўленыя грамадзянства Расіі, якое яны раней мелі. Адбылося гэта па ініцыятыве ФСБ.
Таксама Камісаранку і Раманаву забаронены ўезд у Расію праз пагрозу з іх боку нацыянальнай бяспецы гэтай краіны.
У Беларусі Камісаранка ўключаны ў «спіс тэрарыстаў». Яго завочна асудзілі на шэсць гадоў па палітычных артыкулах.
Наша Ніва/ав