Беларуская Служба

Суды Віцебскай вобласці сёлета ў красавіку прызналі «экстрэмісцкімі» больш за 19 інтэрнэт-рэсурсаў

24.04.2025 18:21
Таксама «экстрэмізм» суды вобласці знайшлі ў шэрагу адукацыйных праектаў, у тым ліку звязаных з беларускай мовай.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Сёлета ў красавіку судамі Віцебшчыны вынесена больш за 19 рашэнняў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі». У большасці выпадкаў «непажаданыя» рэсурсы не маюць нічога агульнага з Віцебскім рэгіёнам, напрыклад, суполка «Новости из TUT.BY» у сацсетцы «Аднакласнікі».

Таксама «экстрэмізм» суды Віцебскай вобласці знайшлі ў шэрагу адукацыйных праектаў, у тым ліку звязаных з беларускай мовай. Гэтыя факты могуць сведчыць пра тое, што рэгіянальная пракуратура і суды шукаюць у інтэрнэце хоць нешта, за што можна ўчапіцца, каб потым перадаць прадстаўленне ў суд і вынесці рашэнне.

Для Беларускай службы Польскага радыё, Святаслаў Бруйко, Віцебск