Беларуская Служба

У Літве вывучаюць прапанову Беларускай чыгункі аднавіць пасажырскія зносіны, спыненыя 5 гадоў таму

25.04.2025 17:11
Беларуская чыгунка прапанавала калегам з Літвы, Латвіі і Польшчы аднавіць пасажырскія зносіны з Беларуссю.
 -002 (Stadler EPg-002 EMU)
Электрацягнік ЭПг-002 (Stadler EPg-002 EMU) Беларускай чыгункі фота: youtube/screen

Літоўскі бок атрымаў прапанову ад Беларускай чыгункі аднавіць прамыя пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж краінамі. Гэта «Новой газете. Балтия» пацвердзілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый Літвы, паведамляе Радыё «Свабода».

«Прапанова атрыманая. Яе абмяркоўваюць адказныя органы. Калі будзе прынятае канчатковае рашэнне, мы паінфармуем грамадскасць», — паведаміў выданню прэс-сакратар міністэрства Лукас Пашкевічус.

Раней дэлегацыя Беларускай чыгункі (БЧ) падчас паседжання Канферэнцыі генеральных дырэктараў чыгунак Арганізацыі супрацы чыгунак (АСЧ) прапанавала калегам з Літвы, Латвіі і Польшчы аднавіць непасрэдныя пасажырскія зносіны з Беларуссю, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

Суседзі Беларусі — Літва, Латвія, Польшча, Украіна — прыпынілі міжнародныя пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю ў сакавіку 2020 года, з пачаткам пандэміі каранавіруса, але і пасля эпідэміі не сталі аднаўляць перавозак. Так, напрыклад, польскі ўрад матываваў абмежаванні магчымасцю таго, што Беларусь будзе выкарыстоўваць чыгуначныя зносіны для міграцыйнага ціску на Польшчу.

вс