Беларуская Служба

Мінабароны Беларусі закупляе беспілотнікі больш як на 3 млн долараў

27.04.2025 17:20
Мінабароны Беларусі на працягу гэтага года плануе закупіць беспілотнікі на суму, якая эквівалентная прыкладна 3,3 млн долараў.
 .
Ілюстрацыйнае фота.@t.me/modmilby

Адпаведныя заяўкі з'явілася на сайце дзяржзакупак. Аб гэтым піша тэлеграм-канал пра беларускую авіяцыю «АдВінта».

У большасці сваёй гэта беспілотнікі кітайскай вытворчасці, але ёсць і адна пазіцыя без канкрэтыкі:

  • 187 FPV-дронаў Caddx X10 (AI version) або аналаг;
  • 190 FPV-дронаў Caddx X10 (IR version) або аналаг;
  • 20 камплекаў з FPV-дронамі;
  • 81 тактычны беспілотны авіяцыйны комплекс на базе мультыкоптара DJI Mavic3 Thermal у камплекце або аналаг;
  • 83 тактычных беспілотных авіяцыйных комплексу на базе мультыкоптара Autel EVO MAX 4T у камплекце або аналаг.


Напрыклад, DJI Mavic3 Thermal і Autel EVO MAX 4T прызначаны для паветранай разведкі. А апошні, да таго ж, апроч цеплавізійнай камеры абсталяваны яшчэ лазерным далямерам. Ён, засноўваючыся на тэхналогіі распазнання ІІ, здольны аўтаматычна ідэнтыфікаваць і захопліваць розныя тыпы мэт, такіх як крыніцы цяпла, якія рухаюцца людзі ці транспартныя сродкі.

Акрамя беспілотнікаў кітайскага вытворчасці Мінабароны Беларусі апошнія некалькі гадоў актыўна закупляла расійскія дроны Supercam розных мадыфікацый, а таксама беларускія «Беркут-3».

zerkalo.io/вх