Беларуская Служба

Названы самыя дарагія раёны і мікрараёны Мінска па кошце квадратнага метра

28.04.2025 15:01
У самых дарагіх раёнах беларускай сталіцы сярэдняя цана за квадратны метр павялічылася нават на 7%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Jörg Möller/pixabay.com/CC0 Public Domain

У І квартале 2025 года ў Мінску былі зарэгістраваныя 3 516 здзелак куплі-продажу кватэр. Амаль 40 працэнтаў з іх прыпала на кватэры ў цэнавым дыяпазоне 60-80 тысяч долараў, а самую вялікую колькасць здзелак правялі ў Кастрычніцкім раёне Мінска, паведамляе старонка officelife.media.



Па дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА), усяго за І квартал 2025 года было прададзена 180,6 тысячы квадратных метраў кватэр. Агульная сума гэтых здзелак - $ 300,8 млн у эквіваленце.

45% здзелак прыйшлося на аднапакаёвыя кватэры; 9% - доля новабудоўляў, абсалютная большасць якіх - аднапакаёвыя. Пры гэтым больш за палову такіх кватэр маюць плошчу больш за 44 квадратных метраў, гэта значыць патэнцыйна могуць мець большую колькасць пакояў;

19% кватэр - гэта кватэры з коштам вышэй за $ 100 тыс. Іх доля з пачатку года вырасла на 3%; на «другасным рынку» больш за ўсё падаражэў квадратны метр у аднапакаёвых кватэрах: плюс $100 і склаў 1 810 долараў, што з'яўляецца рэкордам за 10 гадоў; у новабудоўлях мацней за ўсё падаражэлі «двушкі» (на 80 -1670 долараў за квадратны метр у сярэднім).

Больш за ўсё здзелак - 656 - здзейснілі ў Кастрычніцкім раёне Мінска, пры гэтым 500 з іх - у мікрараёне "Мінск-Мір". Для параўнання: у Партызанскім раёне была прададзена 121 кватэра, гэта значыць у 5, 4 разы менш. Больш за 100 здзелак праведзена ў пяці мікрараёнах Мінска: "Мінск-Міры", Сухарава, Серабранцы, Малінаўцы, Зялёным Лузе.



Самыя дарагія раёны Мінска - Цэнтральны і Кастрычніцкі, сярэдняя цана за квадратны метр у іх павялічылася да IV квартала больш прыкметна, чым у іншых раёнах, - на 7%, адзначаюць у НКА.

Топ-10 мікрараёнаў па сярэднім кошце квадратнага метра:

- Траецкае прадмесце, Асмалоўка - $ 2 400;

- Цэнтр - $ 2 360;

- Вялікая Сляпянка - $ 2270;

- Вяснянка - $ 2210;

- Грыбаедава - $ 2200;

- Маяк Мінска - $ 2130;

- Левада - $ 2130;

- Раманаўская Слабада - Цэткін - $2100;

- Лебядзіны - $ 2080;

 - Грушаўка - $1980.

аз