75 гадоў таму быў ліквідаваны нямецкі нацысцкі канцлагер „Майданэк” у Любліне. Сёння на яго месцы праходзяць урачыстасці ў памяць аб ахвярах лагера.
22 ліпеня 1944 года лагер пакінула апошняя група каля 800 вязняў. У суправаджэнні эсэсаўцаў яны былі адпраўленыя ў канцлагер „Аўшвіц”. Пазней на тэрыторыю лагера ўвайшла Чырвоная Армія.
Паводле гісторыкаў, у лагеры „Майданэк” былі зняволеныя больш за 150 000 чалавек, з якіх каля 80 тысяч загінулі. Найбуйнейшую групу сярод памерлых і забітых складалі габрэі, палякі, беларусы, украінцы і расейцы.
Сённяшнія ўрачыстасці пачаліся ля Помніка Варотаў на Шляху пакутнікаў „Майданэка”. Удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да Маўзалея i запалілі свечкі. З прамовамі выступілі былыя вязні лагера і іх сем’і. Да прысутных звярнуўся таксама віцэ-прэм’ер і міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі (Piotr Gliński).
20-22 ліпеня у музеі „Майданэк” праходзіць таксама З’езд сем'яў вязняў канцлагера „Майданэк” – „Пакаленні”.
аз