Беларуская Служба

77 гадоў таму пачалася акцыя ліквідацыі Варшаўскага гета

22.07.2019 17:31
Жыхары Варшавы ўшануюць памяць ахвяраў шэсцем, якое пачнецца ў 18:00 перад помнікам „Умшлагплац”.
    , 19  2013 .
Помнік героям гета ў Варшаве, 19 красавіка 2013 года.By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25777416

„Паміраць ішлі ўсе” – пад гэткім лозунгам сёння ў 77-ю гадавіну пачатку ліквідацыі Варшаўскага гета вуліцамі Варшавы пройдзе Марш памяці.

Нагадаем, 22 ліпеня 1942 года немцы пачалі дэпартаваць жыхароў Варшаўскага гета ў канцлагер „Трэблінка”.

„Мы хочам памятаць не толькі герояў, паўстанцаў, але і простых людзей”, - кажа Катажына Пэрсан (Katarzyna Person) з Габрэйскага гістарычнага інстытута.

Катажына Пэрсан: Гэта былі людзі, якія паміралі без імёнаў і прозвішчаў. Іх прозьвішчаў не ўносілі ў ніякія спісы падчас вывазкі з гета. Гэта не адбывалася таксама пасля іх прыбыцця ў канцлагер „Трэблінка”. Яны ішлі прама на смерць. Да гэтай пары мы няшмат ведаем пра іх лёс. Таму, ідучы вуліцамі Варшавы, мы стараемся вярнуць памяць пра іх у горадзе.

Марш памяці 22 ліпеня арганізоўвае Габрэйскі гістарычны інстытут імя Эмануіла Рынгельблюма. Ён прысвечаны памяці самай вялікай габрэйскай абшчыны даваеннай Еўропы. 

Марш пачнецца ў 18:00 перад помнікам „Умшлагплац” на вуліцы Стаўкі, а скончыцца на вуліцы Валіцаў.

Нагадаем, цягам двух з паловай месяца нямецкія акупанты забілі больш за 300 тысяч варшаўскіх габрэяў. У гета засталося толькі каля сарака тысяч чалавек.

аз