Беларуская Служба

Маладыя польскія матэматыкі заваявалі на міжнароднай алімпіядзе 6 медалёў

22.07.2019 16:13
Каманда польскіх ліцэістаў заняла 10 месца сярод 100 камандаў з розных краінаў свету.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePhoto:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адзін залаты, тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі загарантавалі польскім ліцэістам 10-е месца на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе (The International Mathematical Olympiad) у Вялікабрытаніі.

Вялікім індывідуальным поспехам можа пахваліцца выпускнік сярэдняй школы ў Жэшаве (Rzeszów) Ян Форналь (Jan Fornal), які беспамылкова вырашыў усе заданні.

Міжнародная матэматычная алімпіяда – гэта найстарэйшы сярод прэстыжных прадметных конкурсаў, у якім паміж сабой канкуруюць выбітныя падлеткі з усяго свету. Штогод конкурс праходзіць у іншай краіне, сёлета яго арганізавала Вялікабрытанія.

Сёлета ўдзельнікі з Польшчы дамагліся вялікага поспеху. Краіну прадстаўлялі: Ян Форналь з Жэшава, Каміль Галеўскі (Kamil Galewski) з горада Пётркаў Трыбунальскі, Юльюш Банэцкі (Juliusz Banecki) з Гданьска, Юстына Яворская (Justyna Jaworska) са Шчэціна, Тамаш Слюсарчык (Tomasz Ślusarczyk) з Кракава, Радаслаў Жак (Radosław Żak) з Кракава. Польская каманда заняла 10 месца сярод 100 камандаў з розных краінаў свету.

Цырымонія ўручэння ўзнагародаў адбылася ў нядзелю 21 ліпеня.

аз