Беларуская Служба

Паліцыя высвятляе абставіны ДТЗ з удзелам расійскага дыпламата

25.07.2019 15:33
Расійскі дыпламат, які ўдзельнічаў у ДТЗ, адмовіўся прайсці тэст на алкаголь.
Policja
Policjaarembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паліцыя высвятляе абставіны ДТЗ, у якім удзельнічаў расійскі дыпламат. Учора ў Познані сутыкнуліся дзве машыны, у тым ліку адна на дыпламатычных нумарах консульства Расійскай Федэрацыі. Ніхто не пацярпеў. Аднак расійскі консул адмовіўся прайсці тэст на алкаголь.

„Паказанні кіроўцаў абедзвюх машынаў розныя”, - кажа Мацей Свенціхоўскі (Maciej Święcichowski) з Вялікапольскага аддзелу паліцыі.

- Мы прыехалі на месца аварыі. Адным з удзельнікаў ДТЗ быў супрацоўнік консулства Расейскай Федэрацыі. Другая асоба, гэта жыхарка Познані. Абодва бакі заяўлялі, што ўехалі на скрыжаванне на зялёным святле. Таму паліцыянты, між іншым, забяспечылі маніторынг. Ёсць сведкі падзеі. Цяпер мы пастараемся высветліць, што насамрэч адбывалася, і як выглядала ДТЗ. Пастараемся высветліць, у каго было зялёнае святлё на скрыжаванні, а хто здзейсніў парушэнне.

Аварыя адбылася каля 20.00 на скрыжаванні вуліцаў Дамброўскага і Св. Ваўжынца. Жанчына прайшла тэст на алкаголь. Яна была цвярозая. У сваю чаргу расійскі дыпламат адмовіўся. У яго дыпламатычны імунітэт.

Консул Расійскай Федэрацыі не каментуе ўчарашняй падзеі.

аз