Беларуская Служба

Па Бугу паплывуць 500 байдарак

03.08.2019 14:24
Так называецца турыстычны сплыў, які ў сёмы раз пройдзе ў Драгічыне.
Ілюстрацыйны здымакImage by skeeze from Pixabay/CC0

Сплыў па рацэ Буг «500 байдарак» пачаўся а поўдзень. Гэта найбольш маштабная турыстычная імпрэза ва Ўсходняй частцы Польшчы. Сёлета яна пройдзе сёмы раз.

Арганізатар сплыву Цэнтр культуры ў Драгічыне паведаміў, што да ўдзелу ў імпрэзе запісалася амаль тысяча чалавек. На раку выплыла блізу 550 байдарак.

Дырэктар Цэнтру Рафал Сівэк заявіў, што Буг – вельмі добрая рака для плавання на байдарках.

- На рацэ Буг няма ніякіх паваленых дрэваў, няма ніякіх перашкод і бар’ер, што адмыслова перашкаджала плыць па рацэ. Да нас рэгулярна прыязджаюць людзі на такія заплывы. Нават ёсць такія, хто быў тут 7 разоў. Бываюць такія, хто першы раз плыў сам ці ўдваіх, а на наступны год вяртаюцца з цэлай групай знаёмых, заахвочваюць іншых, каб паплылі.

Назва імпрэзы «500 байдарак» звязана з гісторыяй рэгіёну. Імпрэза ўпершыню адбылася ў 2013-м годзе з нагоды 500-годдзя Падляшскага ваяводства.

ПР/юл