Беларуская Служба

На Прыкарпацці адбудзецца тэатральна-гістарычнае шоў, прысвечанае тэме Варшаўскага паўстання

04.08.2019 13:09
Гэта будзе расказ з перспектывы асобы з Прыкарпацця, якая напярэдадні паўстання апынулася ў Варшаве.
.
.PAP/Wojciech Olkuśnik

У мясцовасці Блізна на Прыкарпацці адбудзецца тэатральна-гістарычнае шоў, прысвечанае тэме Варшаўскага паўстання. Рэканструктар і аўтар ідэі Пшэмыслаў Жак тлумачыць, што гэта будзе расказ з перспектывы асобы з Прыкарпацця, якая напярэдадні паўстання апынулася ў Варшаве.

Галоўны герой, актор Вітэк пачаткова з падазрэннем ставіцца да паўстання, але з часам мяняе свой падыход – расказвае Пшэмыслаў Жак.

- Ён зразумее, што варта змагацца, нягледзячы на тое, што польскія жаўнеры ў Варшаўскім паўстанні не мелі шанцаў. У шоў паявіцца шмат зброі, бо мы хочам як мага лепш паказаць баі ў Варшаўскім паўстанні. Перавага будзе па нямецкім боку, але я думаю, што палякі таксама будуць адважна змагацца і здабудуць зброю. У шоў у баявых сцэнах будзе задзейнічана каля 200 чалавек.

Шоў мае назву «Апошні шанец». Яно спалучанае з гістарычна-мілітарным пікніком. Відовішча пройдзе ў месцы, дзе падчас Другой сусветнай вайны немцы праводзілі выпрабаванні ракет.

ав