Польскія парламентарыі на чале з намеснікам старшыні Сейму Рышардам Тарлецкім з двухдзённым візітам прыбываюць ў Беларусі. Польская дэлегацыя правядзе перамовы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
22 жніўня палякі прымуць удзел ва ўрачыстым адкрыцці памятнай табліцы прысвечанай жонцы прэзідэнта Леха Качыньскага Марыі Качыньскай. Прэзідэнцкая пара разам з 94 прадстаўнікамі польскай эліты загінула ў авіякатастрофе пад Смаленскам у 2010 годзе.
Сужэнка польскага прэзідэнта Марыя Качыньскага нарадзілася ў беларускім мястэчку Нарач. Гаворыць пробашч нарачанскага касцёлу святога Апостала Андрэя айцец Бернард.
«Яна нарадзілася на тэрыторыі нашай парафіі і прыняла хрэст у нашым касцёле. 21 жніўня Марыі Качыньскай споўнілася бы 77 гадоў».
Памятная табліца будзе размешчаная на мурах касцёлу, з ініцыятывай яе стварэння выступілі жыхары Нарачы. Задума была падтрыманая Амбасадай Польшчы ў Мінску.
IAR/эж