Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон наведае Польшчу ў наступным годзе. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў інтэрв'ю французскай газеце „Ouest-France” і нямецкай „Funke”.
Кіраўнік польскага ўрада не пазначыў канкрэтнай даты для сустрэчы з Макронам. Аднак сказаў, што візіт адбудзецца ў першыя месяцы наступнага года.
Прэм'ер-міністр Маравецкі выказаў надзею на новае адкрыццё ў адносінах з Францыяй. Ён дадаў, што ў Польшчы ёсць шмат французскіх інвестыцый.
Макрон павінен быў прыехаць у Польшчу летась, але візіт быў адменены.
У сувязі з пратэстамі „жоўтых камізэлек” свой візіт у Польшчу ў снежні мінулага года адмяніў таксама прэм'ер-міністр Францыі.
Матэвуш Маравецкі спадзяецца „аднавіць партнёрства”з Францыяй і з захапленнем выказваецца пра запланаваны візіт.
аз