Беларуская Служба

У Польшчы ўзнікне найбуйнейшая сонечна электрастанцыя ў Еўропе

04.09.2019 16:09
У канчатковым рахунку магутнасць фермы фотаэлектрычных установак павінна скласці 600 МВт.
 .
Фотаэлектрычная ўстаноўка.Photo: eliseocabrera/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Вялікапольшчы будзе пабудаваная самая вялікая ферма фотаэлектрычных установак у краіне і адна з найбуйнейшых сонечных электрастанцый у Еўропе. У канчатковым рахунку магутнасць электрастанцыі складзе 600 МВт.

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў рэалізацыі праекта падпісалі ў Варшаве прадстаўнікі кампаніі Energia Przykona з групы NeoInvestments, а таксама партнёры з Кітая і Швейцарыі.

Кітайская кампанія China Sinogy Electric Engineering, будзе адказваць за будаўніцтва і пастаўку тэхналогій. Пра фінансавы бок паклапоціцца швейцарская кампанія Strategic Swiss Partners AG.

Першы этап інвестыцый, магутнасцю ў 200 МВт, павінен узнікнуць да канца наступнага года, кажа Яцэк Русецкі (Jacek Rusiecki) з кампаніі Energia Przykona.

- Ёсць участак былой шахты бурага выгалю, які выдатна падыходзяць для фотаэлектрычнай фермы. Калі б мы рэалізавалі гэтую інвестыцыю цяпер, то дзеля рэалізацыі электрастанцыі магутнасцю ў 200 МВт спатрэбілася б каля 660 тысяч сонечных батарэяў магутнасцю ў 300 Вт.

Першыя пастаўкі электраэнергіі, вырабленай на фотаэлектрычных фермах павінны пачацца ўжо ў 2020 годзе.

Кампанія Energia Przykona таксама плануе стварыць на фермах сховішчы энергіі, якія загарантуюць іх больш стабільную працу.

У канчатковым рахунку, інвестыцыя ў Вялікапольшчы павінна адказваць за вытворчасць прыблізна 3% энергіі, вырабленай з аднаўляльных крыніц у Польшчы.

аз