Беларуская Служба

Міністэрства адукацыі Польшчы ладзіць акцыю «Школа спявае гімн»

28.10.2019 17:11
У рамках акцыі ў пятніцу, 8 лістапада, у сімвалічную гадзіну 11:11 вучні будуць спяваць нацыянальны гімн. 
Сцяг Польшчыsatynek/pixabay.com/CC0

Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы і Рада дзяцей і моладзі запрашаюць школы, садкі і адукацыйныя пляцоўкі, а таксама польскія школы за мяжой далучыцца да акцыі «Школа спявае гімн». У рамках акцыі ў пятніцу, 8 лістапада, у сімвалічную гадзіну 11:11 трэба заспяваць нацыянальны гімн. 11 лістапада ў Польшчы адзначаецца Дзень незалежнасці.

Міністр адукацыі Дар’юш Пянткоўскі ў лісце да дырэктараў школ, настаўнікаў і вучняў напісаў: «11 лістапада – гэта асаблівая дата для кожнага паляка. У гэты дзень мы пакланяемся гераізму і адвазе нашых продкаў, дзякуючы якім Польшча пасля 123 гадоў няволі вярнулася на мапу Еўропы». Дар’юш Пянткоўскі зазначыў, што мэта акцыі – праявіць радасць жыцця ў свабоднай і суверэннай краіне.

Акцыя з’яўляецца працягам леташняй ініцыятывы «Рэкорд для Незалежнай», якая ахапіла амаль 24 тысячы пляцовак у Польшчы і за мяжой. У мінулым годзе ў акцыю ўключыліся больш за 5 мільёнаў вучняў і настаўнікаў.

ав