Беларуская Служба

У Катавіцах распачаўся V Еўрапейскі форум кібербяспекі

29.10.2019 17:02
Галоўная тэма форуму - бяспека ў сетцы 5G.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/Alexander Supertramp

Бяспека ў сетцы 5G (пятага пакалення мабільнай сувязі) – гэта адна з галоўных тэм Еўрапейскага форуму кібербяспекі CYBERSEC 2019, які сёння пачаўся ў Катавіцах. У двухдзённым форуме, арганізаваным Інстытутам Касцюшкі, удзельнічаюць прадстаўнікі ўрадаў, тэхналагічных фірмаў, эксперты і навукоўцы з ЕЗ і ЗША.

Міністэрства лічбавання плануе задзейнічаць у Польшчы сетку 5G у 2020 годзе, па меншай меры, у адным з вялікіх гарадоў. А ў 2025 году ведамства плануе пашырыць яе аб'ём на ўсе вялікія агламерацыі і камунікацыйныя маршруты. Тэхналогію 5G можна будзе выкарыстоўваць, напрыклад, у медыцыне пры дыстанцыйным правядзенні аперацый ці ў машынабудаванні.

Дырэктар па справах прасоўвання і стратэгічнага супрацоўніцтва Інстытута Касцюшкі Роберт Сюдак сказаў, што абарона кіберпрасторы тычыцца ўсё большай колькасці абласцей:

- Мы стараемся паказаць, што кібербяспека – гэта выклік як на ўзроўні дзяржаў у кантэксце заканадаўства, так і на ўзроўні кожнага, хто займаецца бізнесам ад малога і сярэдняга да буйных міжнародных канцэрнаў. З пункту гледжання шырокага выкарыстання лічбавых тэхналогій, гэта ўжо неабходная частка функцыянавання ў сучасным свеце, які грунтуецца на лічбавых дадзеных.

На V Еўрапейскім форуме кібербяспекі будуць абмяркоўвацца таксама тэмы абароны асабістых дадзеных і штучнага інтэлекту.

ав