Беларуская Служба

Польскі ўрад не плануе дэфіцыту ў бюджэце на будучы год

23.12.2019 14:21
Паводле прэм’ера, у бюджэце на наступны год будуць захаваныя цяперашнія сацыяльныя праекты і падатковыя ільготы.
Матэвуш МаравецкіPAP/Marcin Obara

„Урад прыняў збалансаваны бюджэт на наступны год”, - заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Гэта азначае, што ўпершыню пасля трансфармацыі ў дзяржбюджэце не будзе дэфіцыту.

На прэс-канферэнцыі пасля паседжання ўраду Матэвуш Маравецкі запэўніў, што бюджэт на наступны год захоўвае сацыяльныя праекты, падатковыя льготы, у тым ліку гэтак званую 13-ю пенсію.

- Бюджэт прадугледжвае праграму „500 +”, пашыраную на першае дзіця ў сям’і, а таксама ільготы для маладых людзей, у тым ліку вызваленне ад падаходнага падатку, паніжэнне падаходнага падатку з 18% да 17 %, а таксама 13 пенсію для пенсіянераў.

Прэм'ер дадаў, што ў наступным годзе пенсіі, у тым ліку і па інваліднасці будуць павышаныя на не менш за 70 злотых.

аз