Беларуская Служба

У чэрвені інфляцыя ў Польшчы склала 3,3 працэнта

15.07.2020 15:02
У параўнанні з траўнем цэны на тавары і паслугі выраслі на 0,6 працэнта.
Здымак мае ілюстрацыйны характарigorovsyannykov/pixabay.com/CC0 Public Domain

У чэрвені інфляцыя ў Польшчы склала 3,3 працэнта, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. У траўні гэты паказчык складаў 2,9 працэнта.

Сённяшнія дадзеныя адпавядаюць хуткай ацэнцы, апублікаванай упраўленнем 30 чэрвеня.

У параўнанні з траўнем цэны на тавары і паслугі выраслі на 0,6 працэнта.

„У чэрвені, у параўнанні з папярэднім месяцам, на гэты паказчык у асноўным паўплывалі павышэнне коштаў на транспарт (на 3,3%), адпачынак і культуру (на 2,2%), сувязь (на 1,7%) і жыллё (на 0,2%) (...), зніжэнне коштаў на прадукты харчавання (на 0,1%), а таксама на адзенне і абутак (на 0,2%) прычыніліся да падзення згаданага паказчыка на 0,02 працэнта і на 0,01 працэнта адпаведна” – чытаем у паведамленні Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.

аз