Агенцтва Moodyʼs захавала рэйтынг PKN Orlen і павысіла яго перспектыву да станоўчай, улічваючы пагадненне з Еўракамісіяй аб набыцці групы Lotos і ліст аб намерах па пытанні інтэграцыі з Польскай нафтагазавай кампаніяй (PGNiG). Пра гэта ў чацвер у Twitter паведаміў кіраўнік праўлення PKN Orlen Даніэль Абайтэк, перадае www.energetyka24.com.
«Агенцтва Moodyʼs захавала рэйтынг PKN Orlen на ўзроўні Baa2 і павысіла яго прагноз да станоўчага. У рашэнні агенцтва ўлічвалася пагадненне з Еўрапейскай камісіяй аб набыцці групы LOTOS і падпісанне ліста аб намерах з польскім казначэйствам па пытанні інтэграцыі з GK PGNiG», – напісаў у чацвер на профілі ў Twitter кіраўнік праўлення PKN Orlen Даніэль Абайтэк.
У аўторак Еўракамісія дала згоду на зліццё PKN Orlen з групай Lotos. Рашэнне было абумоўлена поўным выкананнем абавязацельстваў, прадстаўленых Плоцк-канцэрнам. Гаворка ідзе ў прыватнасці аб продажы 30% акцый нафтаперапрацоўчага завода Lotоs і 80% заправачных станцый гэтай сеткі. Таксама ў аўторак PKN Orlen падпісаў ліст аб намерах з польскім казначэйствам аб перадачы кантролю над PGNiG.
ав