Беларуская Служба

У Варшаве створаная Парламенцкая група па пытаннях Беларусі

23.07.2020 16:04
Мэта групы – падтрымка грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і дэмакратызацыі краіны, а таксама развіццё добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Польшчай.
У Варшаве створаная Парламенцкая група па пытаннях Беларусіфота прадастаўленае «Беларускім домам у Варшаве»

Сёння ў Варшаве была створаная Парламенцкая група па пытаннях Беларусі. Мэта групы – падтрымка грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і дэмакратызацыі краіны, а таксама развіццё добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Польшчай.

Як паведамляе грамадская арганізацыя «Беларускі дом у Варшаве», групу ўзначаліў дэпутат Сейма Польшчы Роберт Тышкевіч. У сваю чаргу віцэ-старшынямі выбраныя дэпутаты Адам Ліпіньскі, Моніка Фалей і Міхал Шчэрба. Сакратаром групы з'яўляецца Пётр Борыс.

Члены групы засядаюць у Сейме Польшчы ад розных палітычных сіл: кіруючай кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць», права-ліберальнай «Грамадзянскай кааліцыі» і сацыял-дэмакратычнай кааліцыі.

вс