Беларуская Служба

Расце плошча складскіх памяшканняў у Польшчы

27.07.2020 17:59
Гэта першыя прыкметы гатоўнасці вытворчых кампаній стаць незалежнымі ад Азіі і ўзнавіць вытворчасць бліжэй да месцаў спажывання.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock, Dmitry Kalinovsky

Доля кампаній-вытворцаў павялічылася сярод арандатараў новых складскіх памяшканняў у Польшчы. Гэта першыя прыкметы гатоўнасці вытворчых кампаній стаць незалежнымі ад Азіі і ўзнавіць вытворчасць бліжэй да месцаў спажывання.

Попыт на складскія памяшканні ў Польшчы не спыніўся ў другім квартале 2020 года і нават павялічыўся. Высокі попыт суправаджаецца актыўнымі інвестыцыямі. У першае паўгоддзе ў Польшчу было інвесціравана 1,15 млрд еўра, для параўнання - за ўвесь 2019 год 1,48 млрд еўра.

Самым буйным рынкам на складской карце Польшчы застаецца Варшава, дзе агульны запас плошчаў складае 4, 3 млн кв. м, тады як ва ўсёй Польшчы, па дадзеных за першы квартал 2020 года, — звыш 19 млн кв. м.

Logistyka.rp.pl/эж