Беларуская Служба

Польшча, Літва ды Украіна выходзяць на новы фармат супрацоўніцтва –«Люблінскі трохкутнік»

28.07.2020 12:14
Яцэк Чапутовіч, Лінас Лінкявічус і Дзмітрый Кулеба сустракаюцца ў Любліне, на паўднёвым усходзе Польшчы.
Minister spraw zagranicznych Jacek Czaputowicz (z prawej) i minister spraw zagranicznych Litwy Linas Linkevicius podczas powitania w Lublinie
Minister spraw zagranicznych Jacek Czaputowicz (z prawej) i minister spraw zagranicznych Litwy Linas Linkevicius podczas powitania w LubliniePAP/Wojtek Jargiło

28 ліпеня міністры замежных спраў Польшчы, Літвы і Украіны абгаворваюць пытанні бяспекі ў рэгіёне і барацьбу з COVID-19. Яцэк Чапутовіч, Лінас Лінкявічус і Дзмітрый Кулеба сустракаюцца ў Любліне, на паўднёвым усходзе Польшчы.

Раніцай міністры правялі трохбаковую гутарку. Па выніках перамоваў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч заявіў, што «Люблінскі трохкутнік» – гэта новая платформа трохбаковага супрацоўніцтва:

-Дзякуючы ўкараненню адпаведных механізмаў супрацоўніцтва мы зможам дасягнуць нашых мэтаў, якімі з'яўляюцца пастаянная прыхільнасць да развіцця Усходняга партнёрства, эфектыўная барацьба з пандэміяй каранавіруса, моцная падтрымка еўрапейскіх і еўраатлантычных памкненняў Украіны, а таксама сувязяў Украіны і яе супрацоўніцтва з ініцыятывай «Трохмор’е».

Кіраўнік МЗС Польшчы нагадаў, што парламенты трох краін ужо супрацоўнічаюць паміж сабой, указаў таксама на працу польска-літоўска-ўкраінскай брыгады. «Міжнародны падраздзяленне – гэта прыклад паспяховага доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў рамках усходняга флангу НАТА», – падкрэсліў Чапутовіч.

Таксама ў праграме сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы, Літвы ды Украіны ўскладанне вянкоў ля помніка Люблінскай уніі і наведванне Літоўска-польска-ўкраінскай брыгады імя вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага. Дадзеная брыгада з’яўляецца шматнацыянальнай ваеннай часткай, дыслацыруюцца ў Любліне. Брыгада налічвае больш за 40 тысяч салдат.

IAR/эж