Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы прадставіў Святлане Ціханоўскай «План салідарнасці з Беларуссю»

17.08.2020 18:46
«Ініцыятыву Святланы Ціханоўскі аб стварэнні Каардынацыйнай рады мы разглядаем як добры крок на шляху да стварэння платформы для вядзення такога дыялогу».
Szef MSZ Jacek Czaputowicz
Szef MSZ Jacek CzaputowiczPAP/Piotr Nowak

Яцэк Чапутовіч пагутарыў з галоўнай суперніцай Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Святланай Ціханоўскай. Кіраўнік польскага МЗС заявіў, што будучыня Беларусі знаходзіцца ў руках яе грамадзянаў.

Міністр Яцэк Чапутовіч праінфармаваў Святлану Ціханоўскую пра дэталі «Плана салідарнасці з Беларуссю», абвешчанага прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвуш Маравецкім. Кіраўнік польскай дыпламатыі, спасылаючыся на польскі вопыт пераходнага перыяду, заявіў аб падтрымцы ўнутранага дыялогу ў Беларусі. Дыпламат перакананы, што гэта адзіны шалях да стабілізацыі сітуацыі.

«Ініцыятыву Святланы Ціханоўскі аб стварэнні Каардынацыйнай рады мы разглядаем як добры крок на шляху да стварэння платформы для вядзення такога дыялогу», – сказаў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Міністр Чапутовіч выказаў павагу да пазіцыі Святланы Ціханоўскі і да імкненняў і спадзеваў беларускага грамадства.

Як паведамляе МЗС Польшчы, Святлана Ціханоўскі падзякавала за падтрымку, аказаную беларускаму народу Польшчай і Еўрапейскім Звязам, і сказала, што гэта «важны пасланне, якое апазіцыя і пратэстоўцы цэняць».

IAR/эж

Прэм'ер-міністр: Мы маем намер выдзеліць 50 мільёнаў злотых на праграму дапамогі Беларусі

14.08.2020 18:40
«Я не сумняваюся, што чым больш моцная, дэмакратычная і незалежная будзе Беларусь, тым бяспечней будзе Польшча».