Беларуская Служба

Падножжа Вавэлю было абследавана геарадарам

30.10.2020 08:57
Дзякуючы даследаванню можна будзе знайсці рэшткі сярэднявечных сцен ды інжынерных збудаванняў, разбураных падчас пракладкі ў гэтым раёне ў сярэдзіне XIX стагоддзя водаправодных і каналізацыйных сетак.
Zabytkowa królewska katedra i zamek na Wawelu
Zabytkowa królewska katedra i zamek na WaweluFoto: shuttesrstock/Nahlik

Спецыялісты з Кракаўскага прадпрыемства геафізічных даследаванняў і навукоўцы з Горна-металургічнай акадэміі даследавалі ўчастак плошчай 200 квадратных метраў ля самага падножжа Вавэлю, – паведамілі ў мэрыі Кракава.

«Даследаванне мела на мэце вызначыць, дзе менавіта знаходзіцца Бакавая брама 15-га стагоддзя і рэшткі старажытных гарадскіх сцен. Усё для таго, каб можна было без праблем, не руйнуючы рэшткі гэтых помнікаў, пракласці цеплавую сетку ад вуліцы Падзамкавай да вуліцы Кананінчай», – заявіў кіраўнік прэс-службы Кракаўскага магістрата Дарʼюш Новак.

Размешчаная на стыку гэтых вуліц, Бакавая брама, была знесена ў 1822 годзе разам з часткай гарадскіх сцен падчас акцыі новай габсбургскай адміністрацыі па «прывядзенні гораду ў парадак». Гэта была адна з брамаў, якая вяла на Вавэль. Яе шырыня, якая шмат стагоддзяў таму дазваляла праязджаць конным павозкам, магла складаць амаль 3 метра.

Геарадарныя даследаванні, якія праводзіліся паблізу дома Длугоша на глыбіні да 2 метраў, былі арганізаваны па замове Гарадскога цеплаэнергетычнага прадпрыемства. На выкарыстанне гэтага метаду пагадзілася Упраўленне аховы помнікаў у Кракаве, бо дазены метад не вымагае ніякіх раскопак. Дзякуючы даследаванню можна будзе знайсці рэшткі сярэднявечных сцен ды інжынерных збудаванняў, разбураных падчас пракладкі ў гэтым раёне ў сярэдзіне XIX стагоддзя водаправодных і каналізацыйных сетак.

PAP/эж