Беларуская Служба

Старшыня Еўрапейскай Рады прыме ўдзел у кракаўскім саміце Вышаградскай групы

16.02.2021 12:27
Святкаванне 30-годдзя Вышаградскай чацвёркі стане кульмінацыяй старшынства Польшчы ў арганізацыі.
    , ,   .
Вышаградская група складаецца з Польшчы, Вугоршчыны, Славаччыны і Чэхіі. Piotr Jaruga/REPORTER

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк абвясціў, што на заўтрашняй сустрэчы з нагоды 30-годдзя Вышаградскай групы будзе прысутнічаць старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль. На сустрэчу таксама прыедуць кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны.

Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк падкрэсліў, што святкаванне 30-годдзя Вышаградскай чацвёркі стане кульмінацыяй старшынства Польшчы ў арганізацыі:

- На запрашэнне прэм'ера Маравецкага ў Кракаў прыбудзе спецыяльны госць – старшыня Еўрапейскі Рады Шарль Мішэль. Яго прысутнасць павінна падкрэсліць важнае месца Вышаградскай групы ў Еўрапейскім Звязе.

Вышаградская група, якая была створана ў 1991 годзе, зʼяўляецца нефармальнай рэгіянальнай формай супрацоўніцтва чатырох дзяржаў Цэнтральнай Еўропы – Польшчы, Вугоршчыны, Славаччыны і Чэхіі. Пералічаныя краіны абʼядноўвае не толькі суседства і падобныя геапалітычныя дэтэрмінанты, але, перш за ўсё, агульная гісторыя, традыцыі, культура і каштоўнасці.

Мэтай стварэння Вышаградскай чацвёркі была актывізацыя супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва дэмакратычных дзяржаўных структур і свабоднай рынкавай эканомікі, а ў далейшым і ўдзелу ў працэсе еўраатлантычнай інтэграцыі.

iar/эж

Анджэй Дуда: Вышаградская група даказвае сваю карыснасць у еўрапейскім і трансатлантычным кантэксце

09.02.2021 13:59
Прэзідэнты Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі сустрэліся на святкаванні 30-годдзя групы. 

Мілаш Земан пра V4: Разам мы мацнейшыя

11.02.2021 16:01
Двухдзённы саміт прэзідэнтаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны  стаў пачатак адзначэння 30-годдзя Вышаградскай групы.

Амбасадары краінаў Вышаградскай групы ў Ватыкане ўшанавалі памяць Яна Паўла ІІ

16.02.2021 10:36
«Як падкрэсліваў Ян Павел ІІ, Еўрапейскі Звяз заўжды павінен памятаць пра свае хрысціянскія карані».

Міністр абароны Польшчы наведвае Вугоршчыну

16.02.2021 13:01
Кіраўнікі абаронных ведамстваў Вугоршчыны і Польшчы таксама абмяркоўваюць мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай чарговай баявой групы Еўрапейскага Звязу.