Беларуская Служба

У Кракаве адзначаюць 30-годдзе Вышаградскай групы

17.02.2021 10:05
Спецыяльным госцем сустрэчы прэм'ераў Вышаградскай групы з’яўляецца кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.
(zdjęcie ilustracyjne)
(zdjęcie ilustracyjne)Shutterstock/Trybex

Сённяшні саміт прэм'ер-міністраў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і Славакіі ў Кракаве - гэта кульмінацыя 30-годдзя Вышаградскай групы, лічыць намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk).

Паводле яго, сустрэча ў Кракаве будзе адначасова падвядзеннем вынікаў трох дзесяцігоддзяў дзейнасці групы і нагодай абмеркаваць будучае супрацоўніцтва.

Спецыяльным госцем сустрэчы прэм'ераў Вышаградскай групы з’яўляецца кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

Шыман Шынкоўскі вэль Сэн падкрэсліў, што на саміце будуць прыняты дзве важныя дэкларацыі:

- Па першае дэкларацыя з нагоды 30-годдзя Вышаградскай групы, якая падрабязна апісвае сектары супрацоўніцтва. Можна сказаць, што ў гісторыі групы, гэта першы настолькі дэталёвы дакумент падпісаны на настолькі высокім узроўні. Другая дэкларацыя, датычыць супрацоўніцтва ў галіне сучасных тахналогій – інакш Лічбавая дэкларацыя. Яна таксама важная, паколькі вызначае напрамкі супрацоўніцтва ў гэтай важнай галіне.

Вышаградская група інтэнсіўна супрацоўнічае ў многіх сферах, асабліва ў рамках Еўрапейскага саюза. Намеснік міністра замежных спраў нагадаў, што Польшча, Чэхія, Венгрыя і Славакія садзейнічалі блакаванню абавязковага перасялення нелегальных імігрантаў у ЕС і актыўна працуюць над палітыкай супольнасці ў дачыненні да Расіі, Беларусі і Украіны.

Саміт прэм'ераў краін Вышаградскай групы з удзелам кіраўніка Еўрапейскай рады пачнецца ў 10:15 (паводле польскага часу) на Вавелі. Затым яго ўдзельнікі пераедуць у Кангрэс-цэнтр ICE ў Кракаве. Увечары - зноў на Вавелі - адбудзецца цырымонія перадачы юнацкіх даспехаў Жыгімонта ІІ Аўгуста, якія да гэтай пары знаходзіліся ў  музеі ў Будапэшце.

аз