Прамысловая вытворчасць у лютым павялічылася на 2,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы. У параўнанні са студзенем бягучага года згаданы рост склаў 4,3 працэнта.
Яцэк Рыбацкі(Jacek Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытута заявіў, што найлепш спраўляюцца экспарцёры:
– У лютым чарговы раз рост зафіксавалі вытворцы электраабсталявання і электронікі. Паводле дадзеных Генеральнай дырэкцыі нацыянальных дарог і аўтамагістраляў аб грузавым транспарце, экспарт павінен утрымлівацца на высокім узроўні таксама ў сакавіку і бліжэйшых месяцах. Горш выглядае сітуацыя вытворцаў капіталу і горнай прамысловасці. Таксама паводле дадзеных, найбольш пацярпелі кампаніі з двух ваяводстваў: Вармінска-мазурскага і Сілескага.
Са студзеня па люты прамысловая вытворчасць вырасла на 2 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года.
аз