Беларуская Служба

Прадстаўнік прэзідэнта Польшчы абмеркаваў з Дзярждэпам ЗША сітуацыю палякаў у Беларусі

09.04.2021 17:24
Акрамя сітуацыі ў Беларусі, палітыкі таксама абмеркавалі тэму бяспекі Украіны і рэгіёну ў сувязі з пагрозай з боку Расіі.
Krzysztof Szczerski
Krzysztof Szczerski Prezydent.pl

Статс-сакратар Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі абмеркаваў з галоўным дарадчыкам дзяржсакратара ЗША Дэрэкам Чолетам сітуацыю палякаў у Беларусі.

Шчэрскі паведаміў у сетцы Twitter, што размова была грунтоўнай і плённай. Акрамя сітуацыі ў Беларусі, палітыкі таксама абмеркавалі тэму бяспекі Украіны і рэгіёну ў сувязі з пагрозай з боку Расіі, пытанне газаправоду «Паўночны паток – 2» і ініцыятыву Рэгіёну трох мораў.

вс