Беларуская Служба

Амаль 8 млн прышчэпак супраць каранавіруса зроблена ў Польшчы

13.04.2021 16:47
Пасля выканання 7 млн 764 тыс. прышчэпак было зарэгістравана 5929 непажаданых рэакцый, большасць з якіх – пачырваненне і кароткачасовы боль у месцы ўколу.
Ілюстрацыя Фота: PAP/EPA/BIONTECH SE / HANDOUT

У Польшчы было праведзена 7 784 384 вакцынацыі супраць COVID-19. Першую дозу прышчэпкі атрымалі 5 670 769, а 2 113 615 прайшлі поўную вакцынацыю супраць каранавіруса. Пасля выканання 7 млн 764 тыс. прышчэпак было зарэгістравана 5929 непажаданых рэакцый, большасць з якіх – пачырваненне і кароткачасовы боль у месцы ўколу.


Цяперака жыхары Польшчы атрымліваюць вакцыны вытворчасці кампаніяў Pfizer, Moderna і AstraZeneca. Першая пастаўка аднаразовай вакцыны Johnson & Johnson прыбудзе ў Польшчу ў сераду, 14 красавіка. 120 тысяч дозаў прэпарату Johnson & Johnson павінны быць выкарыстаны для  людзей, якія самастойна не могуць дабрацца да пунктаў вакцынацыі.

Нагадаем, урад Польшчы плануе да канца жніўня прышчапіць усіх ахвочых.

pap/эж


Неўзабаве ў Польшчу будзе пастаўлена 120 тыс. доз вакцыны кампаніі Johnson & Johnson

09.04.2021 09:35
Вакцынацыя супраць COVID-19 у Польшчы пачалася 27 снежня мінулага года. 

Улады спадзяюцца, што польскія вучні вернуцца ў школы яшчэ ў красавіку

12.04.2021 08:41
Пад увагу бярэцца гібрыдная сістэма адукацыі таксама для вучняў старэйшых класаў.

Запавольванне тэмпаў эпідэміі аднатавана ў Польшчы

13.04.2021 11:40
 За мінулыя суткі было выяўлена 13 227 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2.